Дразды - Ноч Купальская

Текст песни

Трапяткія промні сонца над вадой.
Як жар-птушка дагарае вечар той.
Каля рэчкі разгараецца касцёр,
Песні з іскрамі ляцяць да самых зор.
Купалінка між высокіх траў ідзе,
Ноч чароўную купальскую вядзе.
Небам вышыты і сонцам паясок,
Летуценні, мары ўплецены ў вянок.

Рекомендации